Ліст маці
Я хачу спытаць пра шчасце,
Што ты думаеш пра гэта?
Прагані, прашу, ўсе страсці
І мне дай свайго савета.
Я не ведаю, што рабіць...
Прагані ўсе смуткі.
Як хачу сябе вызваліць,
Хоць на адны суткі!
Вельмі дрэнна і самотна.
Дзе ж цяпло і ласка?
Я малюю ўсё палотны.
Дзе ж ты мая казка?
Пастарэла, пасівела...
Ты чакай мяне, родная!
Бо мы так даўно хацелі
Выпіць ля акенца чаю.
ўсё, скончаны ліст паперы...
Да пабачэння! Бывайце!
Захавайце сваю веру
І мяне не забываеце!